Ты будзеш звінець, мая родная мова!

Главное Год малой родины Грамадства

Пад такім дэвізам у Мікуліцкай сярэдняй школе прайшоў конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным. На працягу ўсяго конкурсу з вуснаў не толькі настаўнікаў, але і дзяцей гучала родная мова. Ёю карысталіся ўдзельнікі нават падчас перапынкаў. Яны паспяхова справіліся з раскрыццём прапанаваных тэм: “Беларускае нацыянальнае адзенне”, “Беларускія нацыянальныя стравы”, “Беларускі нацыянальны арнамент”. Адчуваліся старанная праца і падрыхтоўка як з боку вучняў, так і з боку настаўнікаў. Вусныя выказванні ўдзельнікаў паказалі, што яны свабодна валодаюць мовай, разважаюць на ёй.

Пераможцамі конкурсу сталі Кацярына Здор, вучаніца 9 класа Мікуліцкай сярэдняй школы, якая будзе прадстаўляць наш раён на абласным узроўні, Андрэй Маручок, вучань 9 класа Малажынскай сярэдняй школы, які ўразіў журы цікавай манерай выступлення, і Віялета Карпенка, вучаніца 10 класа Брагінскай сярэдняй школы. Віншую іх, а ўсім беларусам жадаю любіць і берагчы сваю мову, як мага часцей на ёй размаўляць.

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *