У атмасферы чараўніцтва: раённае дабрачыннае свята ў рамках акцыі «Нашы дзеці» прайшло ў РДК

Грамадства

Прысутных са святам павіншавала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч. Яна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам поспехаў у вучобе, шчасця, моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.

Для дзяцей, якія пражываюць у мнагадзетных сем’ях ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама для дзяцей-сірот былі падрыхтаваны навагоднія падарункі.

Тэатралізаваную казку ўвазе маленькіх гледачоў прадставілі  артысты  раённага дома культуры.

 

Гульнявую праграму  падрыхтавалі работнікі цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *