Выхаванцы дзіцячага прытулку атрымалі падарункі ў рамках дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”

Общество

Сёння да хлопчыкаў, якія часова засталіся без бацькоўскага цяпла, завіталі навучэнцы Камарынскага філіяла Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Юныя артысты падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку з удзелам ката Леапольда, мышэй, Бабы Ягі, Званочка, Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Як і належыць, навагоднія прыгоды казачных герояў завяршыліся шчасліва. Вядома ж, перамагло дабро: усе памірыліся, пасябравалі і разам весела адзначылі свята.

Аб наборах цукерак і цацках для выхаванцаў прытулку паклапацілася в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Дар’я Сніцарэнка.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *