Як будзем адпачываць на Новы год — канчатковы графік выхадных

Главное Грамадства

Урад удакладніў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 снежня 2019 года №872.

З панядзелка, 6 студзеня, рабочы дзень пераносіцца на суботу, 4 студзеня.

Адначасова адмяняецца перанос рабочага дня з чацвярга, 2 студзеня, на суботу, 4 студзеня, што планавалася раней.

Нагадаем, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці нерабочага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі).

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *