Брагінскі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства: канкурэнцыя – не перашкода

Важное Грамадства

З пытаннем, як падрыхтаваўся да навагодніх свят і Каляд Брагінскі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, я звярнулася да начальніка гандлёвага аддзела Наталлі ЦАЛУЙКІ. Вось што яна расказала:

– У снежні мы закупілі харчовых тавараў на 500 тысяч рублёў, навагодніх падарункаў (баулаў з цукеркамі) – на 20 тысяч (2,5 тысячы адзінак). У час розных акцый рэалізавалі прадукцыі на 160 тысяч. Негаспадарчаразліковы ўчастак “Грамадскае харчаванне” арганізаваў 25 карпаратываў і выручыў 30 тысяч рублёў.

Работнікі філіяла правялі 12 выстаў-продажаў прадукцыі ўласнай вытворчасці, на рынкі Камарына, Лоева, Хойнік, Брагіна выязджалі 15 разоў. Для жыхароў раёна ў гандлёвыя кропкі завезлі 14 тон садавіны, 40 тон мясных паўфабрыкатаў, 10 тон кандытарскіх вырабаў. Наш кандытарскі цэх працаваў напярэдадні Новага года ў дзве змены, пакупнікам адправілі звыш 800 тортаў. Рэстаран Брагіна прапаноўваў фарш, галубцы, пельмені і інш.

Дзень зніжак, як і заўсёды ў канцы месяца, быў 30 і 31 снежня. У гэтыя дні можна набыць тавары прамысловай групы па цэнах, ніжэйшых на 15%. Выручылі 15 тысяч рублёў. Стараліся зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб задаволіць попыт людзей. Пакупнікам заўсёды рады і хацелася б часцей бачыць іх у гандлёвых кропках філіяла.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *