Лепшага настаўніка года выбіралі ў Брагіне

Главное Грамадства

Другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020” прайшоў у суботу ў раённым доме культуры. За званне лепшага змагаліся восем чалавек.

Сертыфікаты ўдзельнікаў уручаны ўсім канкурсантам.

Дыпломы трэцяй ступені атрымалі настаўнік матэматыкі гімназіі г.п. Брагіна Уладзімір Кот і настаўніца рускай мовы і літаратуры Камарынскай СШ Ганна Туманава.

Дыпломы другой ступені атрымалі настаўнік геаграфіі Хракавіцкай СШ Андрэй Смалянчук і выхавальніца санаторных ясляў-сада г.п. Брагіна Наталля Брэгід.

Дыплом першай ступені атрымала выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна Ганна Бельчанка.

Прыз сімпатый гледачоў атрымаў настаўнік хіміі Мікуліцкай СШ Яўген Уласенка.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *