Школьнікі згулялі ў футбол з супрацоўнікамі праваахоўных органаў

Спорт

У рамках раённай прафілактычнай акцыі “У новы год – без правапарушэнняў”, якая праводзілася падчас зімовых канікулаў, у спартыўна-аздараўленчым цэнтры Брагінскай ДЮСШ прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Адным з сапернікаў школьнікаў стала зборная каманда праваахоўных органаў.

З ініцыятывай правядзення такога матча выступіла камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. Прапанова намесніка старшыні КСН Вольгі Ясінскай знайшла падтрымку як у работнікаў ДЮСШ, так і ў кіраўніцтва раённага аддзела Следчага камітэта і міліцыі. Вядома, што работа з моладдзю для праваахоўных органаў – у ліку прыярытэтных напрамкаў дзейнасці.

Па словах Вольгі Міхайлаўны, мэта такой сустрэчы – не толькі далучыць падлеткаў да здаровага ладу жыцця, зацікавіць іх спартыўнымі мерапрыемствамі, але і наладзіць паміж дзецьмі і праваахоўнікамі добразычлівыя адносіны, пераканаць школьнікаў, што не варта ні пры якіх абставінах пераступаць рысу закона.

Каманда падлеткаў “Ракета” абыграла дарослых сапернікаў і стала пераможцай турніру. Другое месца заняла зборная каманда РАУС і Следчага камітэта, трэцяе – Брагінскай ДЮСШ. Салодкія падарункі – торты – для ўдзельнікаў спаборніцтваў падрыхтавала раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *