Скраў грошы і мабільны тэлефон

Территория закона

З 6 па 12 студзеня ў аператыўна-дзяжурную часць раённага аддзела ўнутраных спраў паступіла 42 паведамленні. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны тры крымінальныя справы.

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць фіксаваць факты крадзяжу грошай з карт-рахункаў. Жыхар Брагіна страціў 40 рублёў, якія былі зняты праз згубленую ім банкаўскую картачку. Зламыснік выяўлены. Дарэчы, ён жа скраў і мабільны тэлефон у свайго знаёмага, з якім разам распівалі спіртныя напоі.

12 студзеня ўзбуджана крымінальная справа па факце падпалу аўтамабіля па вуліцы Савецкай райцэнтра. Злачынства здзейсніў жыхар вёскі Асарэвічы.

11 студзеня ў жыхаркі Камарына супрацоўнікі міліцыі выявілі 8,5 літра самагоннай брагі. Забаронены напой знішчаны. Пачаты адміністрацыйны працэс.

За парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты чатыры чалавекі. 6 студзеня каля Камарына адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Вадзіцель з-за няправільна выбранай хуткасці не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся. Пасажырка, якая знаходзілася на заднім сядзенні, шпіталізавана. Астатнія трое пасажыраў, у тым ліку і двое дзяцей, не пацярпелі.



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *