У Брагіне ўспыхнуў легкавы аўтамабіль “BMW”

Служба МЧС информирует Территория закона

За першыя дванаццаць дзён новага года, як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікі тройчы выязджалі на тушэнне ўзгаранняў. Першае з іх здарылася шостага студзеня ў Брагіне па вуліцы Зіновіча: агонь пашкодзіў драўляную перагародку ў жылым доме. Да гэтага прывяло парушэнне правілаў устройства ацяпляльнай печы.

Другі інцыдэнт адбыўся 11 студзеня па вуліцы Леніна ў Камарыне: згарэў штабель драўляных адыходаў на плошчы 1 м 2. Прычына здарэння высвятляецца.

А на наступны дзень па вуліцы Савецкай у Брагіне ўспыхнуў легкавы аўтамабіль “BMW”. Па ўсёй верагоднасці, у выніку падпалу. Пашкоджаны маторны адсек і салон транспартнага сродку.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *