У санаторных яслях-садзе г.п. Брагіна прайшло свята правілаў дарожнага руху “Школа бяспекі”

Грамадства Школа бяспекі

У гасцях у хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі казачныя персанажы Лунцік,  Маша і ліса Аліса. Разам з імі дзеці ўспаміналі, што азначаюць колеры святлафора, як правільна пераходзіць з аднаго боку вуліцы на другі, а таксама ўдзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі.

“Экзамен” па правілах дарожнага руху ў выхаванцаў ясляў-сада прымаў інспектар ДПС аддзялення ДАІ Брагінскага РАУС Аляксей Гардзейчык.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *