З падарункамі і найлепшымі пажаданнямі – ад “МП”

Главное Грамадства

У аднапакаёвай кватэры Юліі і Сяргея Кісловых усё было гатова да сустрэчы Новага года. Трое непаўналетніх дзяцей (малодшай дзяўчынцы нядаўна споўніўся год) ужо атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза. Але, як прынята гаварыць у народзе, многа ўвагі і клопатаў не бывае. 31 снежня да іх завітала галоўны рэдактар газеты “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка.

Назваўшыся памочнікам добрага дзядулі-чараўніка, які абавязкова прыходзіць да хлопчыкаў і дзяўчынак у гэтую казачную ноч, зацікавіла трохгадовага Арцёма і яго сястрычак. Дзіцячыя вочкі заіскрыліся радасцю, яны ўважліва слухалі “пасланца” асноўнага персанажа навагодняга свята. Ён са сваёй унучкай Снягуркай робіць цуды, напаўняе сэрцы дарослых дабрынёй і жаданнем дзяліцца ёю з іншымі. Вось і пра іх сям’ю паклапаціўся.

Галіна Адамаўна прынесла з сабой торт, мандарыны, а яшчэ – квітанцыю на раённае выданне. З першага студзеня “Маяк Палесся” будзе прыходзіць і ў дом Кісловых. Калектыў рэдакцыі з радасцю прымае ўдзел у традыцыйнай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. Падараваць цяпло сваёй душы маленькім беларусам заўсёды прыемна, а бачыць іх шчаслівыя ўсмешкі – тым больш.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *