Брагінчане наведалі магілы загінуўшых у Афганістане землякоў

Общество

З той вайны не вярнуліся трое жыхароў Брагінскага раёна – Віктар Сцепаненка з Залесся, Віктар Балобан з Хатучы і Віталь Кіпцік з Брагіна. Напярэдадні 31-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана іх магілы наведалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач, воіны-афганцы Валерый Чарнянок і Аляксандр Кукрак. Паколькі два пахаванні знаходзяцца ў запаведніку іх суправаджаў галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Іван Шыпіла.

Памяць аб загінуўшых у Афганістане земляках заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *