Брагінскія следчыя адзначылі наваселле

Главное Грамадства

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта ўрачыста адзначылі наваселле. Зараз ведамства знаходзіцца па адрасе: плошча Леніна, 3 (на першым паверсе), дзе нядаўна быў зроблены рамонт.

Павіншаваць праваахоўнікаў з такой значнай падзеяй завіталі ганаровыя госці. У іх ліку — старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Удовікаў, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца айцец Уладзімір і інш.

Начальнік раённага аддзела СК Дзмітрый Катлабай падзякаваў Аляксандру Васільевічу за разуменне і падтрымку з боку органаў мясцовай выканаўчай улады. З пераездам у новае памяшканне ў следчых з’явілася магчымасць не толькі працаваць у камфортных умовах, але і аптымальна арганізаваць службу. Адказна падышлі да сваёй справы і будаўнікі, якія паклапаціліся аб тым, каб утульна адчувалі ў кабінетах сябе як супрацоўнікі РАСК, так і наведвальнікі.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *