Мінск далучыцца да акцыі «На работу на веласіпедзе зімой»

Грамадства

Штогадовая акцыя «На работу на веласіпедзе зімой» (#winterbiketowork) пройдзе ва ўсім свеце 14 лютага. Мінскае веласіпеднае таварыства, Федэрацыя прыгодніцкіх гонак, кавярні і пякарні сталіцы арганізуюць свята для велааматараў.

Усе, хто ў Дзень закаханых адправіцца на работу на веласіпедзе, могуць атрымаць ад арганізатараў акцыі бясплатны чай або каву і круасан, а таксама пазмагацца за прыз у віктарыне.

Офіс Мінскага веласіпеднага таварыства будзе сустракаць веласіпедыстаў з чаем, кавай і фруктамі з 7.00 да 10.00. З раніцы і да позняга вечара веласіпедыстаў будуць вітаць з пачастункамі кавярня па вул. Германаўская, 19, магазін-кавярня па пр. Машэрава, 12, веганскае кафэ па вул. Кастрычніцкая, 19 і вул. Багдановіча, 128а, а таксама веламагазін па вул. Жыновіча, 20. У некаторых месцах напіткі і ласункі подораць першым 40-50 велааматарам.

Спецыяльны прыз дастанецца таму, хто першым наведае ўсе пункты і збярэ стыкеры партнёраў і арганізатараў акцыі. Больш падрабязна пра ўмовы можна даведацца ў арганізатараў.

У 2019 годзе Мінск заняў 12-е месца ў свеце па колькасці ўдзельнікаў зімовай акцыі «На работу на веласіпедзе зімой» і першае месца сярод гарадоў постсавецкіх краін. Афіцыйна ў акцыі прынялі ўдзел 173 чалавекі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *