Супраць зла – разам

Важное Грамадства

У справе дзяржаўнай важнасці дробязей не павінна быць.

На мінулым тыдні вынікі сумеснай дзейнасці за папярэдні год падвялі члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18. У полі зроку знаходзіліся пытанні, звязаныя з прафілактыкай негатыўных з’яў у дзіцячым асяроддзі, а таксама работа з праблемнымі сем’ямі.

Трывогу, безумоўна, выклікаў рост злачынстваў і правапарушэнняў, здзейсненых на тэрыторыі раёна падлеткамі. Агучаныя лічбы і факты не проста намалявалі рэальную карціну спраў, а прымусілі задумацца, дзе назіраюцца недахопы і пралікі ў прафілактычнай рабоце, як засцерагчы падрастаючае пакаленне ад небяспечных спакус.

Каб папярэдзіць новыя парушэнні закону непаўналетнімі, неабходна належным чынам клапаціцца пра арганізацыю іх вольнага часу, матываваць падлеткаў наведваць гурткі і секцыі, займацца іншай карыснай дзейнасцю, фарміраваць прававую культуру, – акцэнтавала ўвагу прысутных намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка. Варта ўжо зараз, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню, прадумаць, чым разнастаіць жыццё дзяцей летам, у перыяд самых працяглых канікулаў, заняцца падрыхтоўкай праектаў працоўнай занятасці.

На пасяджэнні была таксама прааналізавана сітуацыя са спагнаннем з абавязаных асоб затрат на ўтрыманне іх дзяцей. Прысутныя абмеркавалі найбольш вострыя праблемы і выказалі прапановы, як дасягнуць лепшых вынікаў у справе дзяржаўнай важнасці.

 Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *