Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі, прайшло ў РДК

Общество

Вартавых правапарадку з прафесійным святам павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка, начальнік Брагінскага РАУС Мікалай Семяніцкі, прадстаўнікі іншых праваахоўных ведамстваў раёна.

Многіх супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў чакалі не толькі словы падзякі, але і заслужаныя ўзнагароды за дастойную службу.

Шмат цёплых віншаванняў прагучала таксама ў адрас ветэранаў МУС, не засталіся без увагі блізкія і родныя міліцыянераў.

Музычныя падарункі для прысутных падрыхтавалі творчыя калектывы РДК і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *