Ва ўстановах адукацыі Брагіншчыны прайшлі ўрачыстасці

Важное Грамадства

Ва ўстановах адукацыі прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя аднаму з галоўных свят краіны – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Была добрая нагода паглыбіць веды аб гэтым важным юрыдычным дакуменце і паразважаць над пытаннем, што ён нам гарантуе, яшчэ раз выказаць любоў да сваёй Радзімы, пранікнуцца пачуццём нацыянальнай годнасці.

У Мікуліцкай сярэдняй школе, напрыклад, тэматычнае мерапрыемства падрыхтавала сельскі бібліятэкар Святлана Худзенка. Падкрэсліваючы асаблівае значэнне даты 15 сакавіка, яна звярнула ўвагу вучняў: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць усяму народу. Дзяржава і чалавек адказныя адзін перад адным, выступаюць як раўнапраўныя партнёры. Вельмі важна тое, што ў Асноўным Законе замацаваны правы і абавязкі грамадзян”.

“Цікавае паведамленне, выстава кніг, пазнавальная віктарына – усё гэта зрабіла мерапрыемства насычаным і змястоўным. На маю думку, кожны з прысутных адчуў адказнасць за сваю краіну і яе будучыню”, – падзілілася ўражаннямі настаўніца пачатковых класаў Наталля Гардзейчык.

Урачыста сустрэлі свята і ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Брагіна. У старэйшай групе адбылося мерапрыемства “Я – беларус, і гэтым ганаруся”, якое адкрылася пад гімн рэспублікі. Выхаванцы з любоўю і гонарам чыталі вершы пра Радзіму. Фарміраванню пазнавальнай цікавасці і творчай актыўнасці дзяцей садзейнічалі гульні “Адгадай загадку”, “Прадоўжы прыказку”, віктарыны “Знатакі роднага краю”, “Па старонках Чырвонай кнігі”, “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *