Восем юных жыхароў раёна атрымалі пашпарты ва ўрачыстых абставінах

Важное Общество

Падчас Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, якая прайшла сёння ў раённым доме культуры, пашпарты ўручаны 14-гадовым жыхарам Брагіншчыны. Урачыстае мерапрыемства праводзіцца штогод напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З пачаткам новага перыяду ў жыцці школьнікаў і гімназістаў павіншавалі інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Брагінскага РАУС Кацярына Перавознікава і першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Дар’я Сніцарэнка.

Спявалі для прысутных Андрэй Дзядкоў, Ігар Сініла, Ксенія Міхайлава і вакальны калектыў “Галасы дубровы”.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



1 комментарий по теме “Восем юных жыхароў раёна атрымалі пашпарты ва ўрачыстых абставінах

  1. Это очень важное мероприятие для наших детей, в такие моменты они ощущают важность для своей родины и становятся патриотами своего государства. Поздравляю всех молодых людей с этим праздником.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *