Брагінчане далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дзякуй медыкам»

Важное Грамадства

Добрасардэчны марафон у падтрымку медработнікаў у гэтыя дні праводзіць ГА “БРСМ” і РУП “Белпошта”. Актывісты саюза моладзі падрыхтавалі больш за дваццаць паштовак, якія накіраваліся ў Брагінскую ЦРБ, Камарынскую ўчастковую бальніцу, ва ўсе фельчарска-акушэрскія пункты і амбулаторыі ўрача агульнай практыкі раёна.

Урачы і медсёстры ўсяго свету сёння знаходзяцца на перадавой барацьбы з каронавірусам і часам ім патрэбны звычайная маральная падтрымка, добрыя словы падзякі. “Паважаныя медыцынскія работнікі! Мы шчыра жадаем вам паспяхова працягваць выратоўваць сваіх пацыентаў ад любых захворванняў, заўсёды апраўдваць усе добрыя надзеі і абавязкова знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Дзякуй вам за вашу працу, прафесіяналізм і самаадданасць”, – гаворыцца ў пасланнях прадстаўнікоў саюза моладзі.

Акцыя працягнецца да канца красавіка. Паштоўкі з хэштэгам #ДзякуйМедыкам замест маркі дастаўляюцца па адрасах бясплатна.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *