Дырэктар ААТ “Чамярыскі” Адам Царанок лічыць, што праца механізатараў павінна аплачвацца дастойна

Общество Сельское хозяйство

Дырэктар ААТ “Чамярыскі” Адам Царанок лічыць, што праца механізатараў, якія ўдзельнічаюць у пасяўной кампаніі, павінна аплачвацца дастойна.

На сёння ў адкрытым акцыянерным таварыстве пасеяны раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя, а яшчэ – 90 гектараў аднагадовых з плана 320 і 70 га шматгадовых траў на пашы (пры заданні 180). Закрыццё вільгаці праведзена на 2255 га, узарана 725 га, глеба падрыхтавана на плошчы 1830 га. Гэта калі ў лічбах вымяраць уклад некалькіх чалавек у будучы ўраджай.

Іван Клімовіч, да слова, падрыхтаваў да сяўбы 1364 гектары, Пётр Сніцарэнка ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1061 га, Сяргей Дрозд падсілкаваў азімыя зерневыя. Вызначыліся таксама Анатоль Ціханчук, Рыгор Сніцарэнка, Сяргей Фалей, Іван Клімянок, якім даручана пагрузка арганікі, яе ўнясенне, іншыя работы. Рыгор Фёдаравіч лідзіруе сярод механізатараў раёна на сяўбе зерневых.

Імпануе падыход дырэктара ААТ і спецыялістаў да пытанняў аплаты працы і стымулявання людзей. Як расказала галоўны эканаміст Святлана Шаўчэнка, за якасць выканананага задання яны даплачваюць да здзельнай расцэнкі 70%, яшчэ 30% – за перавыкананне дзённай нормы выпрацоўкі. А ў канцы месяца іх чакае 300-працэнтная надбаўка за складанасць, напружанасць і важнасць работы пры ўмове, што чалавек не парушаў дысцыпліну, не атрымліваў заўваг. Кіраўнік “Чамярыскага” Адам Царанок, які з маленства ведае цану кавалку хлеба і важнасць для грамадства працы аграрыяў, упэўнены, што ў такі напружаны і адказны час механізатары павінны атрымліваць у месяц не менш чым па паўтары тысячы рублёў. Не пагадзіцца з ім нельга. Той, хто корміць краіну, росціць хлеб, заслугоўвае матэрыяльнага заахвочвання.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *