Падпал, крадзеж і наезд на веласіпедыста

Грамадства Территория закона

З 23 па 29 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Брагінскага РАУС паступіла 38 паведамленняў.

Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх – за падпал гаспадарчага збудавання ў вёсцы Сялец, які здзейсніў мясцовы жыхар. Аб здарэнні паведаміў старшы ўчастковы інспектар міліцыі. Дарэчы, злачынца раней ужо быў судзімы за крадзеж, стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Узбуджана крымінальная справа і па арт. 339 КК (хуліганства): 14 сакавіка каля 23.30 на плошчы Брагіна жыхар Тэльмана некалькі разоў ударыў кулаком па твары жыхара Зарэчча.

23 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі механізатараў ААТ “Брагінка”, якія спрабавалі скрасці 40 літраў дызельнага паліва з трактара. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 10.5 КаАП (дробны крадзеж). 27 сакавіка зарэгістраваны факт знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення агранома ААТ “Брагінскі”.

28 сакавіка жыхар Малажына падчас руху па вуліцы Гагарына райцэнтра на аўтамабілі “Опель Астра” здзейсніў наезд на непаўналетняга веласіпедыста. Падлетак перасякаў праезную частку ў неналежным месцы. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты пяць чалавек.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *