Падпіска: нясём адказнасць за кожнае слова

Главное Грамадства

Фуражыр Ала Маручок (справа) сябруе з «Маяком Палесся» даўно.

Галоўны рэдактар газеты “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка сустрэлася з працаўнікамі ААТ “Малажынскі”. Шчырая размова, якая адбылася ў доме механізатараў, была карыснай для ўсіх.

Тэмы закраналіся розныя, і датычылі яны не толькі спраў у сельгаспрадпрыемствах раёна, але і падзей, якія адбываюцца ў рэспубліцы, свеце. Многія з іх падаюцца ў інтэрнэце не заўсёды аб’ектыўна і праўдзіва, часам прадузята, таму нядрэнна было б ведаць рэальную сітуацыю, звяртацца і да друкаваных носьбітаў інфармацыі – газет і часопісаў. Супрацоўнікі мясцовага выдання стараюцца не парушаць журналісцкай этыкі, не гоняцца за “смажанымі фактамі”, асвятляюць жыццё раёна ўсебакова. Пры гэтым не замоўчваюць недахопы, не абыходзяць вострыя вуглы, прыцягваюць увагу грамадскасці да негатыўнях з’яў, з якімі патрэбна змагацца.

Працаўнікі вёскі цікавяцца навінамі раёна.

“Мы нясём адказнасць за кожнае слова”, – падкрэсліла Галіна Шаўчэнка. Яна расказала, чаму ўзнікла шуміха вакол будаўніцтва порта ў Ніжніх Жарах, што наконт гэтага думаюць мясцовыя жыхары, якім неабыякавы лёс Брагіншчыны і якія разумеюць, што для развіцця эканомікі раёна патрэбны інвестыцыі. Намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка вяла там прыём грамадзян, і галоўны рэдактар выязджала разам з ёй, таму ведае пазіцыю вяскоўцаў.

Галіна Адамаўна праінфармавала, як ствараецца газета, у якой ёсць электронная версія. На сайт “Маяка Палесся” заходзяць падпісчыкі з другіх рэгіёнаў рэспублікі, нават з далёкага замежжа. Гэта людзі, якія пакінулі малую радзіму пасля аварыі на ЧАЭС. Палюбіліся чытачам пастаянныя рубрыкі, пад якімі змяшчаюцца аўтарскія матэрыялы. Спынілася Галіна Адамаўна і на цане “Маяка Палесся”, растлумачыла, з чаго яна складваецца.

Мы шчыра зацікаўлены ў тым, каб кола нашых падпісчыкаў пашыралася. Таму кіраўнік пыталася ў хлебаробаў, якія тэматычныя старонкі ім найбольш падабаюцца і на якія праблемы неабходна звярнуць увагу.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *