1 мая – Свята працы

Грамадства

Паважаныя жыхары Брагінскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам вясны і працы – 1 Мая!

Першамай быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці. У гэтай даце ўвасобіліся славутая гісторыя нашых продкаў і карпатлівая, штодзённая праца кожнага з нас. Па традыцыі ў гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх стаў асновай сённяшняга жыцця. З вялікай павагай выказваем удзячнасць усім, хто добрасумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі, па-гаспадарску ставіцца да зямлі, на якой жыве. Першамай сімвалізуе з’яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.

Ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага з нас залежыць паспяховае развіццё дзяржавы, раёна. Эфектыўнасць і ўздым эканомікі ў многім вызначаюць намаганні працаўнікоў на палях і фермах, прадпрыемствах, на будаўнічых пляцоўках.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах, рэалізацыі ўсіх задум і планаў. Міру і душэўнага спакою, згоды і ўзаемнай павагі – у кожны дом!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *