
На Брагіншчыне ініцыятарам правядзення акцыі з’яўляецца раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Як паведаміў яе старшыня Фёдар Бабранок, мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва да праблем забруджвання вадаёмаў і прывесці ў парадак прыбярэжныя зоны напярэдадні сезону адпачынку.
Да добрай справы далучыліся таксама прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК