Выпісвайце і чытайце

Важное Взгляд Нины Синиловой Грамадства

Імкліва развіваецца сучасны свет інфармацыйных тэхналогій, але ж не згасае інтарэс і да папяровых выданняў. Колькасць тых, хто аддае перавагу друкаваным сродкам, па-ранейшаму шматлікая. Сказваецца закладзеная з дзяцінства звычка чытаць і вяртацца да таго ці іншага абзаца яшчэ раз, каб глыбей зразумець думку аўтара, паспачуваць герою твора. Выпісваю некалькі газет і часопісаў. Споведзь жанчыны, якую пакінуў муж пасля нараджэння хворага сына, перачытвала некалькі разоў. Яна выстаяла, вылечыла хлопчыка, хаця сама пры гэтым галадала і працавала за траіх. Калі артыкул зноў трапляўся на вочы, узнікала жаданне напісаць ёй…

“Глаголом жги сердца людей”, – заклікаў класік. Сёння тых, каму гэта ўдаецца, не вельмі шмат. У інтэрнэце, дзе кожны імкнецца выказаць свой пункт гледжання на падзеі ў краіне, свеце, у такіх каментарыях шмат памылак. Складваецца ўражанне, што людзей, якія ведаюць рускую мову, вельмі мала. Большасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі з кожным словам абыходзіцца асцярожна, журналісты памятаюць, якое ўздзеянне яно аказвае на чытача. На мой погляд, у гэтым іх перавага.

У час наведвання ААТ “Славянка” Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку задалі пытанне, каму сёння можна давяраць ва ўмовах няспыннага патоку інфармацыі з розных рэсурсаў пра каронавірус. “Давяраць патрэбна таму, хто за свае словы адказвае”, – даў параду кіраўнік дзяржавы. Датычыцца гэта не толькі пандэміі COVID-19, але і іншых жыццёва важных пытанняў.

Аграрыі зараз імкнуцца завяршыць сяўбу яравых. Гэтай тэме на старонках мясцовага выдання ўдзяляецца шмат увагі, што зразумела: раён – сельскагаспадарчы. У час сустрэчы з працаўнікамі вёскі мы цікавімся, якое месца ў іх жыцці займае “Маяк Палесся”. Вельмі ўдзячны кіраўнікам тых ААТ, якія падтрымліваюць нас у час падпісной кампаніі.

З прыходам Валянціны Дзегцярэнкі на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК аднавіліся старонкі, прысвечаныя вынікам работы жывёлаводаў раёна за месяц, квартал. Прадастаўляюцца даныя аператыўна. Прыемна падтрымліваць кантакт са спецыялістамі гаспадарак і абслугоўваючых арганізацый, якія валодаюць сітуацыяй і дакладна могуць назваць тыя ці іншыя лічбы гаспадарчай дзейнасці.

Не забываем ветэранаў працы, людзей, якія шмат зрабілі для развіцця раёна. Многія з іх – нашы пастаянныя падпісчыкі. Дзеля іх і ўсіх астатніх чытачоў і ствараецца газета. А пачынаецца яна са збору інфармацыі, з запісаў у блакноце, якія потым асэнсоўваюцца, прапускаюцца праз сэрца і кладуцца на паперу. На душы святлее, калі чуеш: “Я з задавальненнем чытаю вашы артыкулы”. Значыць, у выбары прафесіі ні я, ні мае калегі не памыліліся”.

Са святам друку ўсіх, хто стварае газету і хто яе чытае, дастаўляе адрасатам. Няхай у жыцці кожнага будуць толькі светлыя моманты і прыемныя навіны.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *