1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Главное Грамадства

Дарагія  сябры! Віншуем вас з адным са светлых  святаў – Міжнародным  днём абароны  дзяцей!

Дзеці – наша багацце. Дзеля іх мы працуем і жывём, намячаем планы і спадзяёмся на шчасце. Каб гэтыя надзеі ажыццявіліся, мы, дарослыя, павінны акружаць падрастаючае пакаленне ўвагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці. За нашымі дзецьмі – будучыня Беларусі. Менавіта таму стратэгічным прыярытэтам нацыянальнага развіцця стала эфектыўная дзяржаўная палітыка ў галіне дзяцінства і мацярынства, сацыяльнай падтрымкі сем’яў.

У першы дзень чэрвеня амаль ва ўсіх краінах свету прынята адзначаць Дзень абароны дзяцей. Гэтае свята  сімвалізуе не толькі радасць для хлопчыкаў і дзяўчынак, але і нагадвае дарослым аб тым, што яны маюць патрэбу ў падтрымцы, разуменні і клопаце.

Даваць дзецям усё самае лепшае, абараняць ад бедаў і напаўняць іх жыццё радасцю, фарміраваць умовы для духоўнага, інтэлектуальнага і фізічнага росту юнага пакалення – свяшчэнная і адказная задача дзяржавы, якая клапоціцца пра сваю будучыню.

Няхай кожнае дзіця будзе акружана любоўю, цяплом, клопатам. Міру ўсім і дабра!

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *