25 ліпеня, у суботу, хлебаробы ААТ “Пераможнік” завяршылі жніво

Главное Сельское хозяйство

Тут убрана 1766 гектараў каласавых, валавы намалот складае 5072 тоны (у мінулым годзе – 3909 тон), сярэдняя ўраджайнасць – 28,7 цнт/га. 

Пяты год запар экіпажы гэтай гаспадаркі прыходзяць да фінішу ўборачнай кампаніі першымі ў раёне. Лік тысячнікаў адкрылі таксама яны. Сёлета такой планкі дасягнулі два экіпажы і чатыры вадзіцелі. Гэта старшы камбайнер Сяргей Сідарок і камбайнер Сяргей Катлярэнка, старшы камбайнер Аляксей Ціханчук і камбайнер Іван Карпенка, вадзіцелі Міхаіл Іотчанка, Міхаіл Шаўчэнка, Пётр Бузько і Аляксандр Ляўкоўскі (утрымлівае першынство сярод маладых вадзіцеляў). Усіх іх павіншаваў старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей.

Па словах галоўнага агранома Анатоля Панчанкі, адпачываць экіпажам няма калі. Два з іх накіруюцца ў ААТ “Брагінка”, і столькі ж – у “Малажынскі” на дапамогу калегам. Чужога хлеба не бывае. Тое, што вырасла на палях, неабходна ўбраць агульнымі сіламі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *