Член Савета Рэспублікі Ала Смаляк адказала на пытанні жыхароў Брагіншчыны

Главное Грамадства Официально

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гомельскай вобласці Ала Смаляк правяла прамую лінію і прыём грамадзян у Брагіне.

Аб дзейнасці верхняй палаты парламента, механізме разгляду законапраектаў і рабоце, якая праводзіцца членамі Савета Рэспублікі дзеля ўдасканалення заканадаўства, брагічане даведаліся падчас сустрэчы Алы Віктараўны з працоўным калектывам ААТ “Брагінаграсэрвіс”. Акцыянернае таварыства сенатар наведала разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Калясанам.

Госці не толькі акцэнтавалі ўвагу прысутных на станоўчых зменах, якія адбываюцца ў Беларусі ў апошнія гады, але і абмеркавалі тэму прэзідэнцкіх выбараў. Ала Віктараўна заклікала брагінчан праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і  9 жніўня абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак.

Работнікі ААТ таксама абмеркавалі з сенатарам пытанні, якія датычыліся дарожнага збору, стварэння новых працоўных месцаў, далейшага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, і інш.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *