Дырэктара ААТ “Пераможнік” Сяргея Карпенку павіншавала старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Заморская

Главное Грамадства Сельское хозяйство

У ААТ  “Пераможнік” старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Заморская і лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў Валянціна Дзегцярэнка ехалі з ганаровай місіяй: павіншаваць дырэктара Сяргея Карпенку з дасягнутымі поспехамі і ўручыць яму падарунак.

– Сёлета нашы галіновыя прафсаюзы вырашылі адзначыць кіраўнікоў гаспадарак, якія ў сваіх раёнах сталі пераможцамі ў спаборніцтве па правядзенні веснавых палявых работ у аптымальныя тэрміны, – расказала Валянціна Рыгораўна. – У нашым такога гонару ўдастоіўся Сяргей Карпенка. Калектыў, які ён узначальвае, своечасова і якасна пасеяў яравыя культуры, правёў неабходныя ахоўныя мерапрыемствы, падсілкаваў расліны. Хочацца пажадаць яму і ўсім працаўнікам ААТ новых здабыткаў, каб іх шанавалі не толькі на абласным, але і на рэспубліканскім узроўні.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *