Генадзь Салавей: дзякуй за працу і шчодрую ніву, хлебаробы Брагіншчыны

Главное На Гомельшчыне Сельское хозяйство

Ненадоўга застылі камбайны і аўтамабілі на ўскрайку жытнёвага поля ў ААТ “Чамярыскі”. Побач з імі – тыя, хто дабіваецца ў гэтыя дні найлепшых вынікаў і ўжо перасягнулі сімвалічны рубеж у тысячу тон намалочанага або перавезенага зерня. Камбайнеры і вадзіцелі сустракалі Генадзя Салаўя, старшыню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, які прыехаў, каб павіншаваць з працоўнай перамогай нашых землякоў.

Звяртаючыся да прысутных, Генадзь Міхайлавіч адзначыў: “Мы ішлі да высокіх намалотаў літаральна з пачатку тэхналагічнага працэсу. І хлеб у гэтым годзе ёсць, зерневыя не падвялі. Мы ведаем, што ў раёне высокая нагрузка на камбайн, таму будзем прымаць меры да таго, каб зменшыць яе. У нашай краіне шмат робіцца для падтрымкі сельгасвытворцаў і асабліва ў раёнах, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы”.

Генадзь Салавей уручыў камбайнерам і вадзіцелям памятныя знакі “Лідару жніва-2020” і сертыфікаты на посуд Добрушскага фарфоравага завода.

Разам са старшынёй аблвыканкама ў гэты дзень віншавалі пераможцаў жніва старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан і старшыня Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Заморская.

Падрабязнасці – у наступным нумары “МП”.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *