У Год малой радзімы работнікі культуры аб’явілі конкурс на лепшыя верш, песню, легенду, прысвечаныя роднаму краю

Год малой родины Грамадства

Кожны аўтар можа выказаць любоў да Бацькаўшчыны, мясцін, дзе нарадзіўся, зрабіў першы крок, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва, дзе зведаў шчаслівыя імгненні свайго жыцця. І тое блізкае кожнай паэтычнай душы нашага сучасніка, пра што некалі пісалі паэты-землякі Сяргей Палуян, Уладзімір Верамейчык, Мікола Ракітны, Уладзімір Чапега і іншыя, паўтарыць у сваіх творах. Каб тыя, хто сёння жыве на гэтай зямлі, ганарыліся яе гістарычным мінулым і сучасным.
Аб умовах раённага конкурсу мы папрасілі расказаць загадчыцу аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУ “Брагінскі раённы дом культуры” Любоў ДУБАТДЗЕЛ.

– Конкурс аўтарскіх твораў “Малая радзіма, ты сонцам і песняй сагрэтая” праводзіцца дыстанцыйна (па аўдыя- і відэазапісах) у наступных намінацыях: верш, песня, легенда. Фінал адбудзецца 28 жніўня ў рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да заснавання Брагінскага раёна, – паведаміла Любоў Аляксандраўна. – Удзел у ім могуць прыняць усе, хто пажадае (салісты, чытальнікі, творчыя аўтарскія калектывы). Тэмы, якія прапануем: “Малая радзіма, ты сонцам і песняй сагрэтая”, “Мае землякі, нізка вам пакланюся”, “І дзякуй вам, што мы не ведалі вайны”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прадаставіць заяву, аўдыя- і відэазапісы сваіх твораў на носьбітах (пры жаданні запіс можна зрабіць у раённым доме культуры). Матэрыялы прымаюцца да 15 жніўня. Іх можна даслаць на электронны адрас: rdk-bragin@mail.ru. Даведкі па тэлефоне 8(029) 394-51-66. Удзельнікі нясуць адказнасць за захаванне Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года №262-3 “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *