Удзельніцы ансамбля «Песні над Дняпром» Брагінскага ТЦСАН узгадалі аб традыцыях Купалля

Грамадства

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі нерэальна свецяцца, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку грае. Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер’ямі, усяго на імгненне раз у год.

У нашым раёне добрай традыцыяй стала адзначаць гэтае свята ў Камарыне, на беразе Дняпра. Сёлета пандэмія ўнесла свае карэктывы і масавыя мерапрыемствы не праводзіліся. Але аб народных традыцыях у гэты дзень узгадалі ўдзельніцы ансамбля “Песні над Дняпром” Брагінскага ТЦСАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *