Дзённік жніва: на 3 жніўня ў Брагінскім раёне ўбрана 76% зерневых і зернебабовых, намалочана 36 214 тон

Главное Сельское хозяйство

Дзённік жніва: на 3 жніўня ў Брагінскім раёне ўбрана 76% зерневых і зернебабовых, намалочана 36 214 тон (для параўнання: летась аграрыі Брагіншчыны сабралі за год 29 460 тон). Хлебаробы ААТ “Пераможнік” завяршылі жніво 25 ліпеня і зараз дапамагаюць суседзям.

У “Чамярыскім” зжата і абмалочана 90% плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць – 34 цнт/га. На гэтую дату шаснаццаць экіпажаў раёна перасягнулі тысячны рубеж па намалоце збожжа. Першынство ўтрымліваюць бацька і сын  Міхаіл і Віталій Салдаценкі з ААТ “Чамярыскі” (1689 тон). З’явіўся і першы тысячнік сярод  маладзёжных экіпажаў: старшы камбайнер Арцём Прыходзька і камбайнер Андрэй Марціноўскі з адкрытага акцыянернага таварыства “Імя Жукава” ўбралі 375  гектараў і намалацілі 1081 тону.

Тры вадзіцелі перавезлі больш чым па дзве тысячы тон зерня: Уладзімір Ярошка (ААТ “Чамярыскі”) – 2412, Уладзімір Шахніцкі (ААТ “Імя Жукава”) – 2042, з ліку маладых – Канстанцін Алішэўскі (ААТ “Чамярыскі”) – 2150 тон.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *