На выбарчых участках пачалося датэрміновае галасаванне

Выбары-2020 Главное Грамадства

Выкарысталі  права датэрмінова аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты  і брагінчане. На выбарчым участку №1 у Брагіне галасаванне праходзіць з выкананнем правіл бяспекі: на ўваходзе выбаршчыкам прапануюць прадэзынфіцыраваць рукі і раяць прытрымлівацца дыстанцыі.

Першай прагаласавала Святлана Некіпелава. У гэтыя дні жанчына занята падрыхтоўкай да вяселля сына — святкаванне адбудзецца ў суботу. Выканаць свой грамадзянскі абавязак вырашыла загадзя, каб потым цалкам пагрузіцца ў прыемныя клопаты.

Брагінчанка Ганна Буднік даўно на заслужаным адпачынку. Вольнага часу шмат, але жанчына таксама вырашыла прагаласаваць датэрмінова. Па адукацыі яна педагог, 24 гады працавала настаўніцай геаграфіі Малажынскай СШ. Столькі ж з’яўлялася і членам мясцовая выбарчай камісіі.

–У савецкія часы дзень выбараў для ўсіх быў сапраўдным усенародным святам, якое аб’ядноўвала людзей розных пакаленняў і прафесій, – успамінае Ганна Дзмітрыеўна.– На выбарчы ўчастак завітала раней, каб быць упэўненай, што мой голас абавязкова будзе ўлічаны. Я прагаласавала за стабільнасць і мірную будучыню для наступных пакаленняў.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 4 па 8 жніўня ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *