Хлебаробы ААТ “Брагінка” завяршылі жніво

Грамадства Сельское хозяйство

Хлебаробы ААТ “Брагінка” завяршылі жніво сёмага жніўня. Вечарам на поле да іх накіраваліся дырэктар Тамара Кудан і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемства, прафсаюзны лідар райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка і старшыня прафкама Людміла Карсак. Яны падзякавалі камбайнерам і вадзіцелям за сумленную працу, за вырашчаны ўраджай, уручылі падарункі.

Сёлета ўборку каласавых у “Брагінцы” вялі тры экіпажы. Дзмітрый Коваль (намалаціў 1020 тон збожжа) і Дзмітрый Музычэнка працавалі без памоч-нікаў, а старшы камбайнер Мікалай Нікалаеў – з камбайнерам Мікалаем Макрушавым. Дапамагалі ім калегі з суседніх ААТ: браты Мікалай і Міхаіл Дарошчанкі з ААТ “Пераможнік” у тандэме з Сяргеем Марчанкам і Віталіем Ракам, а таксама Юрый і Уладзімір Карсакі з ААТ “Брагінскі”. Маладзёжны экіпаж Карсакоў адпрацаваў на хлебным масіве два дні і намалаціў 238 тон.

Больш за тысячу тон зерня перавёз вадзіцель Вячаслаў Кузьменка. І не мае значэння, што ён – з іншай арганізацыі. Уборка хлеба спрадвеку лічылася ганаровай справай, а людзі, якія маюць да гэтага дачыненне, заслугоўваюць павагі.

Тамара Сямёнаўна ўручыла падарункі і адным з лепшых механізатараў “Брагінкі” Мікалаю і Сяргею Карсакам, якія задзейнічаны на ўборцы саломы.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *