1 верасня – Дзень ведаў

Грамадства

Дарагія вучні!  Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў

і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.

Адукацыя – той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт дзяржавы. Задача школы – не толькі ўзброіць навучэнцаў сучаснымі дасягненнямі навукі і культуры, але і выхаваць іх грамадзянамі сваёй Айчыны. Глыбокія веды неабходна спалучаць з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абапіраючыся на сапраўдныя каштоўнасці.

Мы выказваем сардэчную ўдзячнасць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую яны шчодра дораць сваім вучням. Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам вялікіх поспехаў і перамог!

Ад усёй душы жадаем школьнікам працалюбства, дапытлівасці, розуму. Педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку, дасягненняў. А бацькам – гонару за сваіх дзяцей.

З Днём ведаў, сябры! У добры шлях!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *