6 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Грамадства

Свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, пройдзе ў першую нядзелю верасня ў Бялынічах, раённым цэнтры Магілёўскай вобласці. Нагадаем, што адзначаецца яно з 1994 года ў гарадах са старадаўняй багатай гісторыяй і культурнымі набыткамі. Многія з цэнтраў свята з’яўляюцца малой радзімай знакамітых грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў і паэтаў, друкароў і асветнікаў.

У пісьмовых крыніцах Бялынічы ўзгадваюцца ў 1577 годзе, але гісторыя горада пачынаецца на некалькі стагоддзяў раней. Існуе паданне, што ў 1240 годзе, калі хан Батый захапіў Кіеў, некалькі братоў-манахаў са старадаўняй візантыйскай іконай уцякалі ад ворагаў: спачатку па Дняпры, затым па Друці дабраліся да мясціны з высокай гарой, пакрытай лесам. Тут яны заснавалі манастыр і адбудавалі царкву ў гонар прарока Іллі. У гэтым месцы здарыўся сапраўдны цуд. Ад святога абраза пайшоў такі свет, што нават ноччу было бачна як удзень, таму і з’явілася назва паселішча “Белыя ночы – Бялынічы”.

Госці свята змогуць пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *