Урачыста абяцаю… любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым

Грамадства

Сёлета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі споўнілася 30 гадоў з дня заснавання. Да гэтай значнай падзеі раённая арганізацыя БРПА прымеркавала конкурс паштовак “З юбілеем, піянеры!” Фота малюнкаў-віншаванняў дзеці размяшчалі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Як расказала метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля ФУРС, ва ўстановах адукацыі таксама прайшлі ўрачыстыя лінейкі і мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце. Напрыклад, члены піянерскай дружыны імя Пятра Жукава з Мікуліцкай сярэдняй школы правялі займальны квэст “Па астравах Піянерыі”. А вучні Буркоўскай СШ, якія ўваходзяць у дружыну імя Паўла Хількевіча, паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Скарбонка піянерскіх ведаў”.

Дружныя, настойлівыя, сумленныя, праўдзівыя… Гэта ўсё яны – піянеры, чые асноўныя жыццёвыя прынцыпы – быць лепшымі ў вучобе, спорце і працы, паважаць старэйшых і ў любы момант працягнуць руку дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сёння Брагінская раённая піянерская арганізацыя налічвае 11 дружын, якія аб’ядноўваюць больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак. Мы таксама віншуем іх з юбілеем і жадаем творчага натхнення, невычэрпнага запалу і новых ідэй.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *