Брагінчанін Багдан Мішчанка стаў прызёрам першынства Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы

Важное Общество

Брагінчанін Багдан Мішчанка стаў прызёрам першынства Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы. У весавой катэгорыі 49 кг ён заняў другое месца, падняўшы 105 кг.

Пятнаццацігадовы Багдан – выхаванец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Брагінскага раёна. Цяжкай атлетыкай займаецца з 2018-га. Тады па запрашэнні трэнера Юрыя Наяйчука школьнік запісаўся ў адпаведную секцыю. Пачынаў з гантэляў, а зараз прадстаўляе наш раён на разнастайных спаборніцтвах. Прычым даволі паспяхова: юны штангіст неаднаразова займаў прызавыя месцы ў турнірах абласнога ўзроўню, у тым ліку – і на прызы майстра спорту міжнароднага класа Алега Лобана.

Да заняткаў Багдан ставіцца сур’ёзна і, па словах трэнера, падае вялікія надзеі. У планах – паступіць у школу алімпійскага рэзерву. Каб дасягнуць сваёй мэты, юнак працягвае ўпарта трэніравацца. Шчыра жадаем яму новых перамог і абавязкова ажыццявіць задуманае!

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *