На тэрыторыі Брагінскага раёна праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Важное Общество

Пакуль ярка-задуменная восень змяняе свае колеры, людзям дадаецца клопатаў па навядзенні парадку на зямлі. Гэта менавіта той час, калі на прысядзібных участках застаюцца толькі рэшткі расліннасці, у кветніках – адны сляды былой раскошы, а тратуары і газоны пачынаюць засцілацца стракатымі дыванамі. Галоўны ўпор робіцца на падрыхтоўку нашых вуліц, паркаў, двароў, іншых тэрыторый да зімы. Гэтаму, дарэчы, садзейнічаюць і мерапрыемствы ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні. На працягу яго, з 7 кастрычніка па 6 лістапада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў будуць выходзіць на ўчасткі, дзе найбольш патрэбны рабочыя рукі.

Ачыстка тэрыторый ад апалага лісця і смецця, залішняй расліннасці, абрэзка дрэў, рамонт і афарбоўка агароджы, альтанак, малых архітэктурных формаў – далёка не поўны пералік запланаваных спраў. За кожнай арганізацыяй замацаваны пэўныя тэрыторыі, вызначаны фронт работ. Парадак павінен быць наведзены не толькі каля дамоў, адміністрацыйных будынкаў, у зонах адпачынку, але і на фермах, мехдварах, іншых сельскагаспадарчых аб’ектах. У належны стан трэба прывесці помнікі і могілкі, кантэйнерныя пляцоўкі, участкі ўздоўж дарог. Прадугледжана і азеляненне. За гэтыя дні, па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Данііла СІМАНЕНКІ, на Брагіншчыне пасадзяць каля 300 маладых дрэў. Асноўныя пароды – рабіна, дуб, сумах і клён шыракалісты.

Адметна, што месячнік праходзіць напярэдачні значнай для мясцовых жыхароў даты – дня вызвалення Брагіншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так што навесці вакол бляск, надаць эстэтычную выразнасць сваім пасёлкам і вёскам – гэта яшчэ і належным чынам падрыхтавацца да свята. Раённы Савет дэпутатаў падтрымаў ініцыятыву калектываў прад-прыемстваў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў правесці раённы суботнік. Заробленыя на ім сродкі будуць пералічаны ў раённы бюджэт і накіраваны на рэалізацыю мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, іншыя мэты, вызначаныя рашэннем райвыканкама.

Далучайцеся да масавай акцыі! Любыя справы па добраўпарадкаванні населе-ных пунктаў трымаюцца менавіта на згуртаванасці людзей, іх гаспадарлівасці і неабыякавасці, рабоце ў камандзе ўсіх структур.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *