Пашаны дастойныя

Важное Грамадства

14 кастрычніка дае нам яшчэ адну падставу сказаць цёплыя словы, праявіць клопат пра тых, хто штодзённа і штохвілінна робіць гэта ў адносінах да нас. Мама  –  пачатак жыцця і яго аснова. Менавіта яна вучыць нас, як не страціць асноўныя жыццёвыя арыенціры, памятаць пра каштоўнасці шлюбу, сям’і і традыцый. Хто можа лепш разумець жыццёвыя рэаліі, глыбей іх успрымаць і адчуваць, далей бачыць і заўсёды першай прыйсці на дапамогу? Менавіта маці.  Таму што сэрца ў яе самае добрае, адкрытае, уседаравальнае.

Гэты дзень становіцца часткай культуры сучаснай Беларусі. Дата Дня маці асабліва запамінальная – менавіта 14 кастрычніка праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пра Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

У гэты дзень старшыня ААТ “Чамярыскі” Адам Царанок завітаў на Хракавіцкую МТФ дзеля таго, каб не толькі вырашыць вытворчыя пытанні, але і павіншаваць  аператараў машыннага даення са святам. Адам Анісімавіч падкрэсліў, што дзякуючы працы гэтых жанчын гаспадарка развіваецца, займае нядрэнныя пазіцыі ў раёне. Мацнее і дабрабыт вяскоўцаў.

Шмат цёплых слоў адрасаваў жанчынам і Аляксандр Калясан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, уручыўшы ім кветкі. А Валянціна Дзягцярэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК падаравала жанчынам набор посуду, які, вядома ж, спатрэбіцца ў пакоі адпачынку.

У ААТ “Брагінка” не забываюць і аб тых, хто ўжо на заслужаным адпачынку. Кіраўнік гаспадаркі Тамара Кудан і старшыня прафсаюзнага камітэта Людміла Карсак паклапаціліся пра салодкія пачастункі да свята.

Галіна ШАЎЧЭНКА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *