Шлях ад праблемы да вырашэння – кароткі

Важное Грамадства

Праблемны адрэзак вуліцы: да…

Некалькі месяцаў таму на сайце газеты “Маяк Палесся” з’явілася форма зваротнай сувязі са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Коханам. Яна створана, каб мясцовыя жыхары змаглі напрамую накіраваць сваё пытанне кіраўніку раёна і быць упэўненымі, што яно абавязкова дойдзе да адрасата.

Напрыклад, брагінчанка Ніна Кавалёва звярталася з просьбай, якая датычылася агароджы каля яе дома. У 2018 годзе ўстанавілі новы забор, у якім не было варот для заезду ў двор. Тады гаспадыні абяцалі, што ў хуткім часе ўсё выправяць, але на працягу двух гадоў сітуацыя не змянілася. Праз сайт “МП” Ніна Уладзіміраўна прасіла Аляксандра Васільевіча пасадзейнічаць у вырашэнні пытання. Зараз усё выпраўлена.

…і пасля вырашэння пытання.

Яшчэ адна жыхарка Брагіна, Юлія Кабанчук, звярнулася з просьбай аб усталяванні агароджы каля меліяратыўнага канала, які праходзіць праз вуліцу Кааператыўную райцэнтра. Яе як маці хвалявала небяспечнае суседства тратуара з высокім абрывам. Любое дзіця, якое едзе па вуліцы на веласіпедзе ці самакаце, можа з лёгкасцю ўпасць уніз і атрымаць траўму. Доўгачаканая агароджа з’явілася на ўказаным адрэзку вуліцы ў першыя дні кастрычніка.

Упэўнены, што зваротная сувязь з дапамогай сайта “МП” спрыяе ўсталяванню даверлівых адносін паміж кіраўніцтвам раёна і насельніцтвам, дазваляе людзям разлічваць на рэальнае садзейнічанне ўлады ў вырашэнні праблемных пытанняў.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *