Жыхары Брагінскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Дзень азелянення”, якая праходзіла пад лозунгам “Пасадзі дрэва”

Главное Год малой родины Грамадства

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Санько

У райцэнтры да акцыі “Дзень азелянення”, якая праводзілася 10 кастрычніка ў рамках глабальнай экалагічнай кампаніі “Добраўпарадкуем малую радзіму”, далучыліся работнікі КЖУП “Брагінскае”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай  інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як паведаміў начальнік прыродаахоўнага ведамства Аляксандр Санько, усяго па раёну ў суботу пасаджана 55 дрэў. На вуліцах населеных пунктаў з’явіліся сумахі, шыракалістыя клёны і рабіны.

Нагадаем, што па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да 2 лістапада па ўсёй краіне будзе праходзіць месячнік па восеньскай пасадцы дрэў і кустоў.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *