15 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Главное Грамадства

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Усім нам блізкія клопаты людзей, якія разумеюць значнасць сваёй прафесіі для кожнай беларускай сям’і і дзяржавы ў цэлым, садзейнічаюць росту эканамічнага патэнцыялу Беларусі, забяспечваюць рост экспартных паставак якасных тавараў. Дзякуючы іх намаганням на прылаўках гандлёвых кропак шырокі асартымент айчыннай прадукцыі. Пагэтаму Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці  з’яўляецца нашым агульным святам.

Сельская гаспадарка – гэта цэх пад адкрытым небам. Чалавек  пакуль не навучыўся супрацьстаяць анамальным з’явам  прыроды. Таму вынікі гаспадарчай дзейнасці  хлебароба, жывёлавода залежаць ад яе капрызаў. Затое вяскоўцы навучыліся максімальна змякчаць уплыў знешніх фактараў на ўрадлівасць зямлі, прадуктыўнасць жывёлы. І гэта з’яўляецца асновай для стварэння харчовай бяспекі краіны.

Вялікі дзякуй вам за вашу працу, прафесіяналізм і любоў да сваёй справы! Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, цеплыні  і  шчасця.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *