27 лістапада ў ААТ “Брагінка” закладзены яблыневы сад. Зроблена гэта ў рамках патрыятычнай акцыі «Квітней, Беларусь!»

Главное Общество Сельское хозяйство

Пладовыя дрэвы будуць расці на тэрыторыі новага малочна-таварнага комплексу “Касачоў”, які пабудаваны па праграме пераадолення паследкаў чарнобыльскай катастрофы.

Саджанцы – а гэта 300 яблынь – набыло ААТ “Мілкавіта”, куды адкрытае акцыянернае таварыства рэалізуе малако.

Удзел у закладцы саду прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, генеральны дырэктар “Мілкавіты” Віталій Нікулін і прадстаўнікі кампаніі, выканаўчы дырэктар “Брагінкі” Тамара Кудан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, працаўнікі комплексу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *