На Брагіншчыне праходзяць дні падпісчыка

Важное Грамадства

Галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка сустрэлася з працоўнымі калектывамі ветэрынарнай станцыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а сёння, 20 лістапада,  яе чакалі ў раённым  доме культуры.

Галіна Адамаўна расказала аб гісторыі стварэння  і сённяшнім дні мясцовага выдання, зменах, якія адбыліся ў знешнім афармленні, насычаных буднях.

Аб падзеях, якія адбываюцца на Брагіншчыне, у вобласці, рэспубліцы,  можна прачытаць не толькі на старонках “Маяка Палесся”, але і на сайце. Дарэчы, тут ёсць рубрыка “Задайце пытанне старшыні райвыканкама Аляксандру Кохану”, з дапамогай якой вырашаюцца многія праблемы жыхароў раёна.

Галоўны рэдактар адказала на пытанні прысутных, абмянялася з імі думкамі наконт насычанасці газеты, запрасіла да супрацоўніцтва. А потым жадаючыя аформілі падпіску на “Маяк Палесся” на першы квартал 2021 года. На сустрэчы прысутнічаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *