Пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў прайшло ў Брагіне

Главное Грамадства

На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, загадчык аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Калашнікаў, старшыні райкамаў і пярвічных прафсаюзных арганізацый Брагіншчыны.

Прысутныя абмеркавалі асноўныя задачы дзейнасці прафсаюзных арганізацый, унеслі змены ў склад Савета і Прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў. Былі таксама закрануты тэмы прафілактыкі каранавіруса, працоўнага заканадаўства, унясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *