Прыміце віншаванні з днём вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Главное Грамадства

Паважаныя жыхары і госці Брагіншчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Прыміце віншаванні з днём вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

 У розныя этапы сваёй гісторыі наш раён прайшоў нямала выпрабаванняў на трываласць і жыццеўстойлівасць. Дзень 23 лістапада – асаблівае свята, якое ўвасабляе не толькі адраджэнне роднага краю, але і мужнасць, гераізм адважных абаронцаў Айчыны, многія з якіх так і не вярнуліся з палёў бітваў.

За апошнія гады Брагін перат-варыўся ў цудоўны райцэнтр. Пазі-тыўныя змены ў яго абліччы і са-цыяльна-эканамічным развіцці раёна абумоўлены штодзённай працай калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Любоў да сваёй малой радзімы, паўсядзённы клопат аб ёй, памяць аб гераічным мінулым, працавітасць, цярплівасць і гасцін-насць – вось што вызначае сённяшніх жыхароў Брагіншчыны.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, дабра і ўтульнасці. Няхай заўсёды ў вашых дамах будуць мір, шчасце і дабрабыт.

Са святам!

Аляксандр КОХАН,

старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

 Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *