Жывёлаводам Брагіншчыны – падарункі і словы падзякі за працу

Важное Сельское хозяйство

У пятніцу, 27 лістапада, наш раён наведала старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Заморская.  

У ходзе акцыі “Наш жывёлавод” яна ўручыла падарункі аператарам машыннага даення, тэхнікам па асемяненні жывёлы,  даглядчыкам і кіраўнікам вытворчых падраздзяленняў  ААТ “Брагінка”, “Пераможнік” і “Чамярыскі”, падзякавала ім за сумленную працу. 

Не прамінула Галіна Мікалаеўна нагадаць і пра масачны рэжым, які дзейнічае ў рэспубліцы ў сувязі з пандэміяй, мерах прафілактыкі COVID-19. З задавальненнем адзначыла, што ў гаспадарках “Брагіншчыны” да гэтых пытанняў падыходзяць з усёй адказнасцю. Працаўнікам ферм яна прывезла, акрамя ўсяго, дэзінфіцыруючыя сродкі і мыла.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *