2020: даты, падзеі, поспехі

Важное Грамадства

У КРАІНЕ

9 мая беларускі народ урачыста адзначыў 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Папярэднічала гэтаму міжнародная “Эстафета Перамогі” ўздоўж знешняй мяжы дзяржаў-удзельніц СНД, якая пабывала і ў Камарыне. Завяршылася яна 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.

На месцы спаленай фашыстамі ў Светлагорскім раёне вёскі Алы створаны мемарыяльны комплекс. 14 студзеня 1944 года тут было расстраляна і спалена 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей.

4 жніўня Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларускага народа і Нацыянальнага сходу са штогадовым пасланнем.

9 жніўня адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Музей ваеннай тэхнікі каля Кургана Славы папоўніла баявая машына “Кацюша”.

На VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі народ выбраў шлях сацыяльнага дыялога.

24 верасня Ленінскаму Камуністычнаму Саюзу Моладзі Беларусі споўнілася 100 год.

З 1 студзеня 2020 года пачалася другая пяцігодка (2020–2024 гады) дзеяння ўдасканаленай праграмы сямейнага капіталу, зменены парадак звароту за назначэннем сямейнага капіталу.

У РАЁНЕ

За дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў па выніках працы за мінулы год наш раён прызнаны лепшым сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек і занесены на абласную Дошку гонару.

На пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта па выніках 2019 года ў сферы добраўпарадкавання населеных пунтаў наш раён адзначаны ў ліку лепшых.

У Камарыне здалі ў эксплуатацыю 48-кватэрны дом па вуліцы Савецкай, 38- і 24-кватэрны – па вуліцы Грачушкіна, 6А. У Брагіне – два катэджы для маладых спецыялістаў. У райцэнтры па вуліцы Акцябрскай вырас 40-кватэрны дом.

23 верасня пасёлак над Дняпром адзначыў 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Патрыятычны аўтобус з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Брагіншчыны Пятра Жукава, Сяргея Мацапуры і Паўла Шпетнага з’явіўся на прыгарадных маршрутах Брагіншчыны.

З першага чэрвеня Брагінскі будаўнічы ўчастак УП “Калінкавіцкая ПМК №101 ААТ “Палессебуд” набыў самастойнасць і стаў называцца філіялам “Брагінскі” ААТ “Палессебуд”.

У ліпені ў раёне пабывала дэлегацыя асацыяцыі дружбы “Швейцарыя – Беларусь” з мэтай азнаямлення і аказання дапамогі ў вырашэнні чарнобыльскіх пытанняў.

У рамках рэгіянальнага праекта RER7010 “Паляпшэнне ўзнаўлення зямнога і праснаводнага асяроддзя, закранутага радыеактыўнымі матэрыяламі чарнобыльскага паходжання”, Брагін наведалі прадстаўнікі МАГАТЭ.

5 лютага прайшоў VI пленум Брагінскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Наваселле адзначылі супрацоўнікі Следчага камітэта.

Пераможцай другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2020” стала выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Ганна Бельчанка.

Калектыў “Брагінка” Брагінскай ДШМ – прызёр другого адкрытаго абласнога харэаграфічнага конкурсу “Карагод сяброў” у намінацыі “Народны танец” (сярэдняя ўзроставая катэгорыя).

Вучаніца Мікуліцкай СШ Ганна Ганчар – пераможца абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам” у намінацыі педагагічны каляндар “Настаўнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”.

Цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла стагадовы юбілей. Сёлета яна папоўнілася новымі кнігамі. Падарунак брагінчане атрымалі ад Расійскага цэнтра навукі і культуры.

У лістападзе раённы дом культуры адзначыў паўвекавы юбілей.

Вакальны ансамбль “Белыя росы” на двух міжнародных фестывалях у Маладзечне стаў лаўрэатам I ступені: у намінацыі “Вакал” і ў творчым конкурсе “BalkOn-2020”.

Ансамбль “Песні над Дняпром” – лаўрэат I Міжнароднага інтэрнэт-фестывалю народных талентаў “Нам года – не беда”, адзначаны Дыпломам II ступені ў намінацыі “Вакальнае мастацтва”.

Вучні Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў на міжнародных анлайн-конкурсах занялі прызавыя месцы, адзначаны дыпломамі другой і трэцяй ступеняў.

Трэнер па цяжкай атлетыцы ДЮСШ Юрый Наяйчук – пераможца спаборніцтваў па паўэрліфтынгу GSF-BELARUS CUP 2020. Ён устанавіў рэкорд Беларусі з вынікам 295 кг у дысцыпліне “Прысяданні”, выканаў разрад майстра спорту міжнароднага класа (МСМК).

Брагінчанін Багдан Мішчанка стаў прызёрам першынства Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы. У вагавай катэгорыі 49 кг ён заняў другое месца, падняўшы 105 кг.

Лідарам абласнога спаборніцтва сярод вадзіцеляў Гомельшчыны, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, прызнаны Рыгор Малочка з ААТ “Чамярыскі”.

У гаспадаркі раёна прыехала 20 маладых спецыялістаў.

Алею ў гонар маці заклалі ў Брагіне 14 кастрычніка.

У раёне прайшоў конкурс аўтарскіх твораў “Малая радзіма, ты сонцам і песняй сагрэтая”.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *